У Польшчы працуюць над лібералізацыяй законаў, датычных працаўладкавання іншаземцаў. У Сейме знаходзіцца некалькі праектаў законаў, датычных прыняцца на працу грамадзян замежных краін. Заўтра Сейм плануе разгледзіць некалькі прапаноў па лібералізацыі рынку працы, якія прадставіў урад краіны. Сярод іх — адмова ад ранейшай прапановы, паводле якой на працу можна было ўзяць іншаземца толькі ў штат кампаніі, а не, напрыклад, на дамову падраду. Гэты крок пазітыўна ацэньвае бізнес-арганізацыя «Працадаўцы РП» — адна з буйнейшых у Польшчы. Гаворыць юрыст арганізацыі Шыман Віткоўскі.
Пасля таго, як з праекту былі выкрасленыя гэтыя пункты, мы пазітыўна яго ацэньваем. Вялікі плюс — увядзенне працэдуры электроннай падачы дакументаў. Мы таксама пазітыўна ацэньваем іншую прапанову — цяпер іншаземца можна ўзяць на працу толькі тады, калі на яго месца няма грамадзяніна Польшчы. У праекце гэтага пункту няма.
Шыман Віткоўскі таксама лічыць, што Польшча павінна палепшыць працэдуры электроннай падачы візавых дакументаў.
Згодна з апошнімі дадзенымі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы, на канец ліпеня 2024 года ў краіне легальна працавала больш за 1 млн грамадзян замежных краін, што складае 6,8% ад агулу працаўладкаваных у Польшчы. З іх 700 тыс. — гэта грамадзяне Украіны. Беларусы — на другім месцы: у Польшчы працаўладкавана 135 тыс. грамадзян Беларусі.
вс